СЛУ́ЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ,

помнік архітэктуры позняга барока ў г. Слуцк Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1793 з цэглы на месцы б. драўляных будынкаў (пастаўлены ў 1671, рэканструяваны ў 1734). Касцёл — 1-нефавы прамавугольны ў плане бязвежавы храм, накрыты 2-схільным дахам (не захаваўся). Гал. фасад сім. па кампазіцыі, завершаны фігурным франтонам з валютамі, сцены раскрапаваны пілястрамі, якія чаргуюцца з лучковымі аконнымі праёмамі. Да касцёла прыбудаваны 1-павярховы П-падобны ў плане будынак кляштара, накрыты вальмавым дахам. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі.

В.​Р.​Кукуня.

т. 15, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)